BE RU EN

У Гарадзенскай вобласці знікла сувязь МТС і life :)

  • 2.10.2017, 14:26

Прычына збою - абрыў аптычнага кабелю.

Галасавая сувязь і мабільны інтэрнэт у кліентаў аператара МТС зніклі 2 кастрычніка блізу 12.40. Паводле афіцыйнай інфармацыі ад кампаніі, сувязь працуе з праблемамі ў Горадні, Гарадзенскай вобласці і Маладзечне. МТС раіць пераключыць прылады з рэжыму 3G/LTE ў рэжым 2G.

Прычына збою - абрыў аптычнага кабелю. Кампанія абяцае аднавіць сувязь у максімальна кароткі час.

Паводле інфармацыі ад чытачоў Hrodna.life, праблемы з сувяззю адчуваюць таксама кліенты life :) і хатняга інтэрнэту ад «Гаранта». У кліентаў velcom і «Белтэлекам» сувязь працуе без перашкод.

Апошнія навіны