Амерыканскія сіноптыкі распавялі, якой будзе зіма ў Беларусі
- 19.10.2017, 20:18
Пачатак зімы ў Беларусі будзе цёплым.
Будучая зіма ў краінах Балтыі і Беларусі чакаецца халаднейшай і больш снежнай, чым у папярэднія гады, прагназуюць амерыканскія сіноптыкі AccuWeather, піша Delfi.
У апублікаваным у сераду прагнозе гаворыцца, што гэтай зімой у заходняй і паўночнай частцы Еўропы будуць частыя штормы, што месцамі выклічуць паводкі і разбурэнні. Пры гэтым на большай частцы Еўропы пачатак зімы будзе цёплым, а завяршэнне - халодным.
Паводле прагнозу AccuWeather, хоць ва Усходняй Еўропе пачатак зімы будзе цёплым, у снежні чакаюцца хвалі холаду.
У рэгіёне ад Эстоніі да Беларусі зімой будзе шмат снегу і яго агульная колькасць наблізіцца да нормы, тады як у папярэднія зімы снегу было мала.