BE RU EN

У Гомелі адкрываюцца бясплатныя курсы ўкраінскай мовы

  • 19.10.2017, 18:07

Першы занятак адбудзецца 28 кастрычніка.

У Гомелі адкрываюцца бясплатныя курсы ўкраінскай мовы, арганізатарам якіх выступіла гомельская ўкраінская дыяспара пры падтрымцы Цэнтра беларускай мовы «ТБМ імя Ф. Скарыны», паведамляе nn.by.

Заняткі будуць праходзіць у суботах па адрасе: Гомель, вул. Кірава, 3, пакой 1-8. Першы занятак адбудзецца 28 кастрычніка а 15.00.

Запісацца на бясплатныя курсы і атрымаць больш дэталёвую інфармацыю можна па тэлефоне: +375 29 9089162, а таксама ў сацыяльных сетках FB, VK, Instagram.

Апошнія навіны