BE RU EN

Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за медрэформу

  • 19.10.2017, 12:14

Новы закон гарантуе бясплатныя медыцынскія паслугі для грамадзян ды іншаземцаў.

За прыняцце законапраекта "Аб дзяржаўных фінансавых гарантыях надання медыцынскіх паслуг і лекавых сродкаў" прагаласавалі 240 народных дэпутатаў Украіны.

Падчас ранішняга пасяджэння Вярхоўная Рада прыняла ў другім чытанні і ў цэлым законапраект №6327 аб дзяржаўных фінансавых гарантыях ў медыцыне, паведамляе gordonua.com.

"За" прагаласавалі 240 народных дэпутатаў.

Пасля галасавання маршалак Рады Андрэй Парубій паведаміў, што ў першай віцэ-старшыні парламента Ірыны Герашчанкі ды намесніцы старшыні камітэта аховы здароўя Ірыны Сысоенкі не спрацавалі карткі для галасавання. Яны таксама падтрымліваюць законапраект.

Праектам ўводзіцца панятак "праграмы дзяржаўных гарантый медыцынскага абслугоўвання насельніцтва".

У рамках гэтай праграмы дзяржава гарантуе грамадзянам краіны, замежнікам і асобам без грамадзянства, якія стала жывуць на тэрыторыі Украіны, а таксама асобам, прызнаным уцекачамі, або асобам, якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне, поўную аплату за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту Украіны патрэбных ім медыцынскіх паслуг і лекавых сродкаў, звязаных з наданнем:

экстранай медыцынскай дапамогі;

першаснай медыцынскай дапамогі;

другаснай (спецыялізаванай) медыцынскай дапамогі;

троеснай (высокаспецыялізаванай) медыцынскай дапамогі;

паліятыўнай медыцынскай дапамогі;

медыцынскай рэгабілітацыі;

медыцынскай дапамогі дзецям да 16 гадоў;

медыцынскай дапамогі ў сувязі з цяжарнасцю і родамі.

Апошніх трох пунктаў не было ў першапачатковай версіі законапраекта, якую падавалі да першага чытання. Спачатку ў дакуменце прапаноўвалася ўвесці панятак "дзяржаўнага гарантаванага пакета", а не "праграмы дзяржаўных гарантый".

Згодна з законам, выдаткі на праграму медыцынскіх гарантый зацвярджаюцца Вярхоўнай Радай Украіны ў дзяржаўным бюджэце.

Падчас галасавання ў зале быў прэм'ер-міністр Уладзімір Гройсман і в.а. міністра аховы здароўя Ульяна Супрун.

У лістападзе 2016 года Кабінет Міністраў Украіны зацвердзіў канцэпцыю рэфармавання сістэмы аховы здароўя. Рэформа разлічаная на тры гады.

Апошнія навіны