BE RU EN

Леснікі на Гарадзеншчыне ўшанавалі герояў паўстання Кастуся Каліноўскага

  • 19.10.2017, 11:59

Недалёка ад Гародні, у Зарубіцкім лесе, паставілі крыж у гонар паўстанцаў 1863 года.

Гэта зрабілі леснікі Індурскага лясніцтва.

Са слоў Паўла Лігера, работніка названага лясніцтва, у іх лясах у свой час дзейнічаў паўстанцкі атрад пад кіраўніцтвам Валерыя Урублеўскага. Лігер распавёў «Радыё Свабода», што яны планавалі паставіць крыж на Дзень лясной гаспадаркі, але трохі спазніліся.

«Рэч у тым, што Валеры Урублеўскі таксама меў дачыненне да лясной гаспадаркі, і яго атрад тут непадалёк дзейнічаў. У нас ужо была даўно гэтая ідэя, каб ушанаваць Урублеўскага і ягоны атрад паўстанцаў, які дзейнічаў у нашых лясах. Яны змагаліся за нашую незалежнасць, і вось мы здолелі ўшанаваць іх памяць», - мяркуе Павел Лігер.

Крыж паставілі на экалагічнай сцежцы, побач з месцам, дзе калісьці пасадзілі лес у гонар Васіля Быкава і ўсталявалі там памятную шыльду.

Апошнія навіны