BE RU EN

Як беларусы абараняюць Бараўлянскі лес

  • 18.10.2017, 20:49

Больш за пяць тысяч жыхароў пасёлка Бараўляны паўсталі супраць чыноўнікаў.

На пачатку восені мы расказвалі пра жыхароў пасёлка Бараўляны пад Менскам, якія змагаюцца супраць знішчэння лесу. Яны прапануюць пабудаваць школу і садок на найбліжэйшым поле і захаваць такім чынам зялёны масіў, паведамляе «Белсат».

Пад патрабаваннем пакінуць у спакоі лес у Бараўлянах жыхары назбіралі ўжо больш за пяць тысяч подпісаў. Цяпер яны даведаліся, што ў пасёлку праходзіць іншы збор подпісаў.

Са слоў мясцовых жыхароў, чыноўнікі пачалі выкарыстоўваць адміністрацыйны рэсурс, далучаючы да збору подпісаў настаўнікаў і лекараў. А каб паказаць, што кампраміс у развязанні праблемы ўжо знайшлі, мясцовыя чыноўнікі ідуць і на іншыя хітрыкі - запрашаюць асвятляць пытанне дзяржаўныя СМІ.

Апошнія навіны