BE RU EN

Васьмігадовы школьнік звярнуўся да Лукашэнкі: Мы што, не людзі?

  • 18.10.2017, 11:34

Ваня з Магілёва завёў свой ютуб-канал для абмеркавання там школьных праблем.

Ваня кажа, што ён і ягоныя аднакласнікі незадаволеныя тым, што ўсе змены ў сістэме адукацыі адбываюцца без іх непасрэднага ўдзелу, а яны б хацелі абмяркоўваць і найбольш зручны час пачатку заняткаў, і школьную форму, і пяцібальную сістэму. У пацверджанне, ён нават дэманструе апытанне, якое правёў самастойна, піша nn.by.

Школьнік звяртае ўвагу на тое, што Лукашэнка рэдка карыстаецца інтэрнэтам, таму папрасіў Міколку і Эйсмант паказваць яму гэты і наступныя ролікі.

Апошнія навіны