BE RU EN

Букераўскую прэмію атрымаў амерыканскі пісьменнік Джордж Сондэрс

  • 18.10.2017, 9:05

Узнагароду прысудзілі за раман «Лінкальн у Бардо».

Амерыканскі пісьменнік Джордж Сондэрс атрымаў за свой раман «Лінкальн у Бардо» Букераўскую прэмію (Man Booker Prize), якую прысуджаюць у галіне літаратуры на ангельскай мове, паведамляе meduza.io.

Пераможцу назвалі на ўрачыстай цырымоніі ў Лондане вечарам 17 кастрычніка. Сондэрс атрымае прэмію сумай 50 тысяч фунтаў.

Акрамя Сондэрса на Букераўскую прэмію прэтэндавалі кнігі «4 3 2 1» Пола Остэра, «Гісторыя ваўкоў» Эмілі Фрыдлунд, «Выхад на Захад» Махсіна Хаміда, «Элмет» Фіёны Мазлей і «Восень» Алі Сміт.

«Лінкальн у Бардо» - першы раман Джорджа Сондэрса, які раней выпускаў апавяданні і аповесці. Дзеянне кнігі адбываецца ў 1862 годзе ў момант смерці сына прэзідэнта ЗША Аўраама Лінкальна; бардо - паняцце з будызму, пад якім маецца на ўвазе прамежкавы стан паміж жыццём і перараджэннем.

Джордж Сондэрс - другі амерыканец, які атрымаў Букераўскую прэмію. У 2016-м пераможцам стаў пісьменнік Пол Біці. Да 2014 года маглі намінавацца толькі пісьменнікі з Вялікай Брытаніі, Ірландыі і краін Брытанскай Садружнасці, але цяпер да разгляду прымаюцца ўсе раманы на ангельскай мове.

Апошнія навіны