BE RU EN

У Смаленскай вобласці знайшлі 18 тон беларускага сыру «з будучыні»

  • 17.10.2017, 20:37

Сыр «з будучыні» быў выраблены на Ашмянскім сыраробным заводзе.

14 кастрычніка рассельгаснагляд забараніў увоз на тэрыторыю Расеі партыі сыру, вырабленай на Ашмянскім сыраробным заводзе. Супрацоўнікі ведамства праверылі дакументы на тавар і заўважылі, што сыр суправаджаецца сертыфікатам, выдадзеным ветэрынарнай службай Беларусі... 15 кастрычніка, паведамляе euroradio.by.

Але правяральшчыкі не сталі знішчаць нелегальны сыр тут жа, у пункце папярэдняга паведамлення «Чырвоная Горка», і вярнулі 18-тонны груз адпраўніку.

Ва ўпраўленні Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей таксама паведамілі, што за тыдзень з 10 да 16 кастрычніка на тэрыторыю Расеі быў забаронены ўвоз больш за 84 тон рознай падкаранціннай прадукцыі з Беларусі. А міністр сельскай гаспадаркі РФ Аляксандр Ткачоў у гэты час наогул прапанаваў канфіскоўваць машыны ў тых, хто ўвозіць у Расею санкцыйныя тавары.

Апошнія навіны