BE RU EN

Раёны сталіцы кажуць «Баста!»

  • 17.10.2017, 19:16

21 кастрычніка а 14:00 адбудзецца Марш абураных беларусаў 2.0.

Практычна ва ўсіх раёнах Менска з'явіліся налепкі, плакаты і графіці з заклікам выйсці 21 кастрычніка на Марш абураных беларусаў 2.0.

Тэматыка акцыі - супраць збяднення народа і супраць беззаконня ў войску. Апошняя тэма дадалася да эканамічнай праблематыкі пасля скандалу са смерцю 21-гадовага жаўнера тэрміновай службы Аляксандра Коржыча.

«Вось толькі што выявіў у сябе на раёне», - напісаў у «Фэйсбуку» блогер Эдуард Пальчыс, які пражывае ў адным з раёнаў Менска.

Нагадаем, акцыя, якую запланаваў Беларускі Нацыянальны Кангрэс, пачнецца 21 кастрычніка а 14.00 на Кастрычніцкай плошчы нашай сталіцы.

Апошнія навіны