BE RU EN

Кіраўнік МЗС Брытаніі пасарамаціў дэпутатаў за выступы на крамлёўскай тэлевізіі

  • 17.10.2017, 17:32

Борыс Джонсан уважае дэмакратычныя каштоўнасці і расейскую прапаганду несумяшчальнымі.

Кіраўнік МЗС Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан назваў «скандальнымі» выступы дэпутатаў ад Лейбарысцкай партыі на пракрамлёўскім тэлеканале RT (былы Russia Today), піша apostrophe.ua.

Пра гэта ён сказаў падчас выступу ў парламенце, паведамляе The Guardian.

«Калі вы вывучыце праграмы Russia Today, і калі вы разглядаеце стан прэсы ў Расеі цяпер, то гэта скандал, што прадстаўнікі апазіцыйнай партыі прадаўжаюць легітымізаваць такую прапаганду, выступаючы ў гэтых праграмах», - сказаў Джонсан.

Паводле інфармацыі СМІ, чальцы Лейбарысцкай партыі за апошнія два гады з'яўляліся ў эфірах RT больш за 40 разоў.

Тэлеканал RT афіцыйна спансуецца расейскім урадам. Ён пазіцыянуе сябе як носьбіт альтэрнатыўнага пункту гледжання на падзеі і працэсы ў свеце. Аднак у эфіры RT фактычна ніколі не крытыкуюць Крэмль, але часта гучыць крытыка на адрас еўрапейскіх і амерыканскіх уладаў.

Апошнія навіны