BE RU EN

Сіноптыкі: Заўтра пацяплее да +21 градуса

  • 17.10.2017, 16:32

У сераду будзе пераважна без ападкаў.

18 кастрычніка варункі надвор'я на тэрыторыі Беларусі ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, толькі на паўночным усходзе краіны адаб'ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага падзелу.

Чакаецца цёплае для гэтага перыяду часу надвор'е. Пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах на паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.

Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-заходні, заходні парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +8..+13°С, максімальная ўдзень +12..+18°С, на поўдні краіны паветра прагрэецца да +21°С. Атмасферны ціск будзе слаба падаць, паведамляе Гідрамет.

Апошнія навіны