Беларусь папрасіла ў ААН больш грошай для «рэалізацыі плана ў правах чалавека»
- 17.10.2017, 14:23
Пры гэтым спецдакладчыка ААН улады Беларусі не прызнаюць.
Прадстаўнік беларускага Міністэрства замежных спраў Андрэй Таранда 16 кастрычніка заявіў Вярхоўнаму камісару ААН у правах чалавека, што Беларусь заклікае ягонае кіраванне пашырыць суму міжнароднай тэхнічнай дапамогі для садзейнічання ў рэалізацыі нацыянальнага плана ў правах чалавека. Аб гэтым паведамляе «Радыё Свабода».
Андрэй Таранда адзначыў, што маніторынгавая функцыя управы Вярхоўнага камісара будзе мець практычны эфект, калі будзе мець «непрадузяты і непалітызаваны характар», таму заклікаў абапірацца на спецыяльныя тэматычныя працэдуры, дамоўныя органы ў правах чалавека і ўніверсальны перыядычны агляд Рады ААН у правах чалавека. Ён «з задавальненнем адзначыў шматгадовае плённае супрацоўніцтва» Беларусі і кіравання ў галіне процідзеяння гандлю людзьмі і выказаў надзею на будучае супрацоўніцтва ў іншых галінах праваабарончай тэматыкі.
Першы Нацыянальны план у правах чалавека быў прыняты ў Беларусі ў кастрычніку 2016 года. Праваабаронцы крытыкавалі яго: няма канкрэтыкі і пунктаў, прынцыповых для праваабарончых арганізацый. Яны прапаноўвалі дапрацаваць план, каб ён стаў сапраўды эфектыўным.
Беларускія ўлады тым часам супраціўляліся прадаўжэнню мандата спецыяльнага дакладчыка ААН у правах чалавека ў Беларусі, але мандат Міклаша Харашці прадоўжылі, нягледзячы на пратэсты афіцыйнага Менска. Харашці паслядоўна крытыкаваў доўгі ланцужок парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі.