BE RU EN

Восем рэчаў, якія старажытныя егіпцяне вынайшлі задоўга да нас

  • 17.10.2017, 11:53

Тэхнічны прагрэс старажытных цывілізацый можа толькі здзіўляць.

Здаецца, што старажытныя людзі абавязкова павінны адрознівацца ад нас. Дзіўныя звычаі, невядомая мова і г.д. Але не, як паказвае археалогія, не такія мы розныя, як нам падаецца.

AdMe.ru сабраў цікавыя адкрыцці пра жыццё старажытных егіпцян, якія ў гэтым пераканаюць.

1. Здабывалі жалеза з метэарытаў

Археолагі знайшлі ў старажытнаегіпецкім магільніку металічныя пацеркі. Іх унікальнасць у тым, што жалеза ў Егіпце пачалі выплаўляць толькі праз 2 000 гадоў. Адкуль тады з'явіліся гэтыя пацеркі? Адказ дае іерогліф, якім пазначалі жалеза, - ён перакладаецца як «метал з неба». Хутчэй за ўсё, пацеркі былі зроблены менавіта з метэарыта.

2. Вынайшлі зубную пасту

Захаваліся довады, што старажытныя егіпцяне ўжо з 5000 года да н. э. рабілі зубную пасту - парашок, які складаецца з розных інгрэдыентаў, даступных у той час (сярод іх спаленыя шкарлупіны яек і пемза). Аднак да нашых часоў не дайшлі звесткі, як менавіта яны выкарыстоўвалі гэтую пасту. Тут застаецца толькі здагадвацца.

3. Лячыліся антыбіётыкамі

Нягледзячы на тое, што антыбіётыкі афіцыйна вынайшлі ў ХХ стагоддзі, старажытнаегіпецкія лекары выкарысталі цвілыя хлебныя аладкі ў якасці лекаў ад гнойных ран, прычым такія прымочкі дзейнічалі вельмі эфектыўна.

4. Заснавалі першую ў свеце паліцыю

Першая ў свеце паліцыя з'явілася падчас Сярэдняга Царства (блізу 2050-1800 года да н. э.). Фармавалася яна з найбольш адданых ваяроў і замежных наймітаў. У суправаджэнні сабак і малпаў яны абаранялі храмы і плошчы, вяльможаў і караваны ад злачынцаў. Зусім як сучасныя паліцэйскія (толькі што без малпаў).

5. Аднымі з першых пачалі рабіць піва

Агульнавядомы той факт, што будаўнікам вялікіх пірамід налівалі 4-5 літраў піва. Гэта сведчыць аб тым, што піваварства ў іх было вельмі развітым. Егіпет адным з першых стаў рабіць гэты пенны напой.

6. Хірургі рабілі вельмі складаныя аперацыі

Старажытныя егіпцяне валодалі унікальнымі медыцынскімі ведамі, супастаўнымі з сучаснай медыцынай. Сучасныя навукоўцы, вывучаючы муміі, знайшлі сляды такіх аперацый, як шунтаванне сэрца, перасадка органаў і нават пластычныя аперацыі. Шкада, што іх веды былі страчаныя, невядома, якіх бы вышынь дасягнулі старажытныя лекары цяпер.

7. Выкарыстоўвалі замок для дзвярэй

Дзвярныя замкі прыдумалі ў Егіпце, Кітаі і Міжрэччы. Магчыма, праз тое, што ўзнікла ў іх неабходнасць. Чым больш людзей жывуць побач, тым больш з'яўляецца падстаў замкнуць дзверы на замок. Яны былі вырабленыя з дрэва і гэта быў найпрасцейшы механізм.

8. Гулялі ў боўлінг

У старажытнаегіпецкім селішчы каля Каіра знайшлі гульнявы пакой з высечанымі ў камені дарожкамі з наборам розных паводле памеру шароў з адтулінай пасярэдзіне, узрост датуецца прыкладна 3200 годам да н. э. Правілы трохі адрозніваліся, але ўсё адно самая гульня засталася вельмі вядомай.

Апошнія навіны