BE RU EN

Стала вядома, колькі яшчэ мільёнаў даляраў выдадуць на шпіталь Лукашэнкі

  • 17.10.2017, 11:06

Падпісаная «інвестыцыйная праграма» для Менска.

На рэалізацыю інвестыцыйнай праграмы Менска ў IV квартале плануюць накіраваць 282 мільёны рублёў, або блізу 141 млн даляраў. Пра гэта паведаміў сёння на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Менгарвыканкама Дзмітрый Гурыненка, піша БелТА.

Асноўныя сродкі прадугледжаны на будаўніцтва трэцяй лініі метро (блізу 23 млн даляраў), будынкаў клінічнага медыцынскага цэнтра ў раёне вёскі Ждановічы ці новай лечкамісіі (блізу 6,25 млн даляраў), цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі для мастацкай гімнастыцы (блізу 11 млн даляраў) і рэканструкцыю стадыёна «Дынама» (амаль 18,5 млн даляраў).

У сферы аховы здароўя і развіцця транспартнай інфраструктуры будуць прафінансаваныя работы для рэканструкцыі карпусоў анкалагічнага дыспансэра, 4-й і 5-й гарадскіх клінічных лякарняў, будаўніцтве першага гарадскога транспартнага кола і паўднёвай магістралі 3-га гарадскога транспартнага кола да вуліцы Дзянісаўскай.

«Стаіць задача забяспечыць да канца года ўвядзенне карпусоў анкалагічнага дыспансера і 4-й гарадской клінічнай лякарні», - сказаў Гурыненка.

У студзені-верасні ў сталіцы паводле інвестыцыйнай праграме горада засвоена 549 млн рублёў, з якіх 410 млн накіраваны на будаўніча-мантажныя работы. Агулам аб'ём бюджэтнага фінансавання праектаў на 2017 год вызначаны сумай 735 млн рублёў. У праграму ўключана больш за 390 аб'ектаў будаўніцтва, атрымальнікамі сродкаў вызначаны 44 арганізацыі.

Апошнія навіны