BE RU EN

Фотафакт: У Віцебску прадаюць «абярэг ад ДАІ»

  • 17.10.2017, 10:22

Больш за ўсё рэальнай карысці абярэг прынясе пешаходам.

Ёсць тры запаветныя літары, якія разварушваюць кожнага кіроўцу - гэта ДАІ. Але, высвятляецца, у нашым свеце высокіх тэхналогій і цудаў накшталт «Бітвы экстрасэнсаў» ёсць выратаванне і ад гэтага, часам ірацыянальнага, страху, піша vkurier.by.

Гэта - абярэг ад ДАІ, і прадаецца ў адной з кніжных крамаў Віцебска. А вось дзейнічае ці не - тут ужо лепш пытацца ў дасведчаных карыстальнікаў.

Больш за ўсё карысці абярэг прынясе пешаходам: прынамсі да яго прымацаваны флікер. Акрамя таго, тут знойдуцца і іншыя карысныя рэчы: абярэг на вялікі заробак і на цвярозасць.

Апошнія навіны