BE RU EN

Арына Сабаленка: Я буду змагацца за сваю мару!

  • 16.10.2017, 20:20

Першая ракетка Беларусі пракаментавала трапленне ў топ-100 рэйтынгу WTA.

«Я вельмі рада ўвайсці ў топ-100 рэйтынгу ВТА, а таксама стаць першай ракеткай Беларусі. Буду працаваць яшчэ больш, бо не хачу спыняцца на дасягнутым! Гуляць супраць Марыі Шарапавай было чымсьці неймаверным! Столькі эмоцый ад такой барацьбы я даўно не адчувала на корце. На жаль, мне не ўдалося перамагчы, хоць я і вяла па ходзе матчу. Але я не апускаю рукі, гэта толькі матывуе мяне працаваць далей і змагацца за сваю мару!» - цытуе Сабаленку tennis.by.

Апошнія навіны