BE RU EN

Уезд у Польшчу праз «Боровнікі» 17 кастрычніка будзе прыпынены

  • 16.10.2017, 19:56

Рух легкавых аўтамабіляў будзе больш складаным.

17 кастрычніка з 10 гадзіны раніцы да 15 гадзіны дня ў пункце пропуску «Баброўнікі» мытнай службай Рэспублікі Польшчы будзе праводзіцца рамонт асфальтабетоннага пакрыцця палос руху. У сувязі з гэтым рух аўтатранспарту на ўезд у Польшчу будзе часова прыпынены. Перасоўванне легкавых аўтамабіляў будзе абцяжаранае арыентыровачна на дзве гадзіны, грузавых - на чатыры.

Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце мытнай службы Рэспублікі Польшчы.

Беларускія мытнікі просяць улічваць гэтую інфармацыю пры выбары маршруту руху праз беларуска-польскую мяжу.

Апошнія навіны