BE RU EN

Каталонія можа стаць незалежнай да Каляд

  • 16.10.2017, 18:17

Рэгіён можа абвясціць незалежнасць яшчэ да 25 снежня.

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў урада Каталоніі Жаакім Форн, паведамляе 24news.com са спасылкай на агенцтва Europa Press.

У панядзелак кіраўнік жэнералітэту Карлес Пучдэмон накіраваў гішпанскаму прэм'ер-міністру Марыяна Рахою ліст, у якім прапаноўваў пачаць перамовы аб сітуацыі ў Каталоніі пасля рэферэндуму. У Мадрыдзе назвалі пасланне негрунтоўным, а больш таго з яго не зразумела ці Каталонія абвясціла незалежнасць. Гішпанскія ўлады патрабуюць адказаць на гэтае пытанне да чацвярга, прыстрашваючы ў адваротным выпадку задзейнічаць 155 артыкул канстытуцыі, які прадугледжвае адкліканне аўтаномнага статусу рэгіёну.

Форн паведаміў, што ліст быў складзены на мінулым тыдні на сустрэчы сябраў каталонскага ўрада. У сувязі з пагрозай прымянення артыкула 155 ён папярэдзіў, што парламент Каталоніі «можа адмовіцца ад прыпынення» абвяшчэння незалежнасці, хоць улады вераць у неабходнасць дыялогу.

Апошнія навіны