BE RU EN

У Смаргоні малады афіцэр скончыў жыццё самагубствам

  • 16.10.2017, 16:23

(Aбноўлена) Вайсковец нядаўна скончыў Інстытут памежнай службы.

Як стала вядома nn.by, тры тыдні таму, у канцы верасня, у Смаргоні застрэліўся малады лейтэнант-памежнік.

Паводле інфармацыі журналістаў, хлопцу было 22 гады, ён быў так званым «тылавіком», начальнікам рэчавай службы адной з застаў - зусім нядаўна скончыў Гарадзенскі ўніверсітэт у інтарэсах Памежнага камітэта.

У дзень трагедыі малады лейтэнант знаходзіўся ў навучальным цэнтры Інстытута памежнай службы. Зайшоў за будынак і стрэліў сабе ў галаву.

Прычыны пакуль не зразумелыя.

Такі выпадак адбыўся ў Смаргоні ў студзені 2015 года. Малодшы афіцэр вучэбнага цэнтра Інстытута памежнай службы скончыў жыццё самагубствам. На месцы здарэння была знойдзеная перадсмяротная запіска з указаннем бытавых прычын учынку.

Апошнія навіны