BE RU EN

Мянчук адметна адзначыў пятніцу

  • 15.10.2017, 10:42

Нецвярозы кіроўца за 15 хвілін пашкодзіў 5 аўто.

Блізу 02:00 відавочцы патэлефанавалі ў ДАІ і распавялі аб пашкоджанні Škoda Fabia ў двары дома на праспекце Любімава, 40, корп. 1. Маўляў, вінаваты ў тым быў нецвярозы кіроўца. Калі на месца прыбыў экіпаж ДАІ, паступіла новае паведамленне. Побач, на Рафіева, 3, адбылося ДТЗ з удзелам некалькіх аўто. Пазней высветлілася, што да абедзвюх аварый датычны кіроўца Nissan Primera, распавялі ў ДАІ Маскоўскага раёна сталіцы.

ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

Мужчына выехаў з праспекта Любімава і паехаў вуліцай Рафіева ў бок Алібегава. Хоць варункі надвор'я не спрыялі палётам, аўтамабіль рухаўся надта хутка. Кіроўца не разлічыў манеўр і ў выніку наехаў на прыпаркаваны ля абочыны Citroën, піша Onliner.

ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

Рушыла ўслед ланцуговая рэакцыя. Citroёn ударыў Lada Granta, Lada Granta ўдарыла Kia, Kia ўдарыла Hyundai. Citroеn у выніку нават вынесла за абочыну.

ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

Вінаватым у здарэнні стаўся мужчына 1988 года нараджэння, які раней ніколі не прыцягваўся да адказнасці за кіраванне ў п'яным выглядзе.

ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

- Кіроўца патлумачыў, што адпачываў з сябрамі на праспекце Любімава, 40, корп. 1. Піў піва, потым перайшоў на гарэлку, потым сеў за стырно свайго аўтамабіля, - распавялі ў ДАІ Маскоўскага раёна.

Мужчына прызнаў сваю віну ў здарэнні. У ягоным арганізме было прыкладна 2,5-3 праміле алкаголю. Яму свеціць пазбаўленне правоў і кампенсацыя прычыненай шкоды.

ФОТА З САЙТА ONLINER.BY
ФОТА З САЙТА ONLINER.BY
ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

Апошнія навіны