BE RU EN

Рафаэль Надаль патрабуе 100 тысяч еўраў у экс-міністаркі спорту Францыі

  • 14.10.2017, 21:50

Былая міністарка спорту Францыі Разелін Башло вінаваціла першую ракетку свету ва ўжыванні допінгу.

Першая ракетка свету гішпанец Рафаэль Надаль патрабуе ў былой міністаркі спорту Францыі Разелін Башло, якая публічна абвінаваціла спартоўца ва ўжыванні допінгу, 100 тысяч еўраў у якасці кампенсацыі маральнай шкоды, паведамляе гішпанская Marca (пераклад - newsru.com).

У сакавіку 2016 года Башло, якая займала пасаду міністра спорту Францыі з 2007 да 2010 год, заявіла, што тэнісіст прыпыніў выступу ў 2012 годзе на сем месяцаў праз праблемы з допінгам.

Паводле ейных слоў, "траўма Надаля на самай справе была выкліканая станоўчай допінг-пробай". У красавіку 2016 года гішпанец падаў у суд на Башло за паклёп.

"Мае адвакаты запатрабавалі вялікую суму грошай, але справа не ў іх. Гэта пытанне гонару. Гэтыя словы пра мяне дазволіла сабе сказаць былая міністарка, я павінен быў на гэта адрэагаваць. Калі я перамагу ў справе, то ўсе грошы пойдуць на дабрачыннасць", - адзначыў Надаль.

Надаль 16 разоў перамагаў на турнірах серыі Вялікага шалома, сярод якіх рэкордныя 10 перамог на Адкрытым чэмпіянаце Францыі. Таксама гішпанец з'яўляецца двухразовым алімпійскім чэмпіёнам. Надаль з'яўляецца сёмым тэнісістам у гісторыі паводле колькасці тыдняў (149), праведзеных на першым радку рэйтынгу.

Апошнія навіны