BE RU EN

Крымскія татары выйшлі на адзіночныя пікеты на ўсёй паўвыспе

  • 14.10.2017, 17:40

У акцыі ўзялі ўдзел блізу сотні чалавек.

У суботу, 14 кастрычніка, ва ўсім Крыме блізу сотні чалавек выйшлі на адзіночныя пікеты з патрабаваннем спыніць беззаконне сілавікоў, ператрусы, арышты і выкраданні людзей, піша segodnya.ua.

На плакатах пікетчыкаў напісана: "Крымскія татары - не тэрарысты", "Спыніце беззаконне сілавікоў у Крыме", "Свабоду палітвязням" і г. д.

ФОТА: TWITTER.COM/KRYMREALII

У анэксаваным Крыме ў горадзе Бахчысараі ўранку 11 кастрычніка паліцыя прыйшла з ператрусамі і ў дамы крымскіх татар.

ФОТА: TWITTER.COM/KRYMREALII

Раней МЗС Украіны неаднаразова звярталася да ўладаў акупантаў у Крыме з патрабаваннем спыніць рэпрэсіі крымскататарскага народа і спыніць ператрусы і ганенні.

ФОТА: TWITTER.COM/KRYMREALII

Напрыклад, у МЗС падкрэслівалі, што дзеянні акупацыйных уладаў у дакладнасці нагадваюць сталінскія рэпрэсіі.

ФОТА: TWITTER.COM/KRYMREALII
ФОТА: TWITTER.COM/KRYMREALII
ФОТА: TWITTER.COM/KRYMREALII
ФОТА: TWITTER.COM/KRYMREALII
ФОТА: TWITTER.COM/KRYMREALII
ФОТА: TWITTER.COM/KRYMREALII
ФОТА: TWITTER.COM/KRYMREALII
ФОТА: TWITTER.COM/KRYMREALII
ФОТА: TWITTER.COM/KRYMREALII

Апошнія навіны