BE RU EN

Затрыманы каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда

  • 14.10.2017, 15:06

Брэсцкі каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Шарэнда не выходзіць на сувязь з учорашняга вечару.

Пра гэта Charter97.org паведаміла ягоная жонка Паліна Панасюк-Шарэнда.

«Учора Андрэй ішоў позна ўвечары ад знаёмых, да нашага дома ісці 7 хвілінаў, але ён “згубіўся”. Відавочна, што ён арыштаваны паводле «завочнага» прысуду да 15 сутак за ўдзел у мінулых акцыях. У ІЧУ не бяруць слухаўку, нават не ведаю, дзе шукаць мужа», – паведаміла жонка палітыка.

Паводле ейных словаў, гэта не спыніць людзей і Марш абураных беларусаў 2:0 21 кастрычніка, а 14-й на Кастрычніцкай плошчы Менска адбудзецца.

Апошнія навіны