BE RU EN

Фота, за якое беларуса выправілі ў падарожжа коштам $ 3000

  • 14.10.2017, 13:15

Міжнародны фотаконкурс запусціла фірма Canon.

Гэта спаборніцтва сярод фатографаў (ці проста людзей, у якіх ёсць камера ў тэлефоне), якое здарылася ўжо ў 20 краінах свету і нарэшце дайшло да Беларусі, піша kyky.org.

Сутнасць яго была вельмі простая: канкурсантам трэба было зрабіць фота і апісаць яго ў ста словах. Усё дзеля таго, каб перамагчы і выправіцца ў годнае падарожжа за $ 3000. Прычым не ў ганарлівай адзіноце, а разам з тэлевядоўцам (паводле сумяшчальніцтва брэнд-амбасадарам Canon) Дзянісам Дудзінскім.

Увогуле, беларусы ўсё лета рабілі здымкі і пісалі свае караценькія апавяданні. Але пашанцавала толькі аднаму: пераможцу Івану Байліно.

Публікуем фота і апавяданне Івана, каб вы паглядзелі і ўшанавалі, а налета зрабілі лепш і маглі прэтэндаваць на ролю пераможцы:

«Аднойчы мы з жонкай гулялі па перуанскіх Андах і нам па дарозе сустрэлася мілая бабуля, якая пасвіла сваіх аслоў. “Сяброве! – паклікала яна нас. – Хадзіце да мяне, я вас пачастую абедам!” Яна працягнула нам міску з супам і кавалак хлеба. Нам стала няёмка, бо мы ведалі, што мясцовае насельніцтва, якое жыве ў горных вёсачках, вельмі бедна жыве. Таму мы ветліва адмовіліся, спаслаўшыся на адсутнасць голаду, але спыніліся, каб проста з ёй пабалбатаць пра жыццё. І балбаталі ажно да заходу! Потым на развітанне мы доўга абдымаліся, бабуля спявала нам малітвы на мове індзейцаў кечуа. Гэта было неверагодна кранальна!»

Апошнія навіны