BE RU EN

БАТЭ абскарджвае пастанову ў «справе Верамко»

  • 14.10.2017, 12:57

Каманда не мае намеру здавацца.

БАТЭ збіраецца абскардзіць пастанову Дысцыплінарнага камітэта АБФФ і ануляваць вынік матчу са «Слуцкам» (6:0), праведзенага 23 верасня 2017 года, у Апеляцыйным камітэце федэрацыі.

Апеляцыйны камітэт з'яўляецца другой інстанцыяй, якая разглядае дысцыплінарныя парушэнні. Ён прымае пастанову як орган апошняй інстанцыі і ягоныя пастановы абскарджанню не падлягаюць. Дзейнасць камітэта рэгулюецца Дысцыплінарным кодэксам АБФФ, піша «Трибуна».

У склад Апеляцыйнага камітэта ўваходзяць адвакаты Аляксандр Назараў і Яўген Маліноўскі, тэлекаментатар Уладзімір Навіцкі, прадпрымальнік Андрэй Балабін і спартовы дырэктар менскага «Дынама» Андрэй Лаўрык. Кіраўніком камітэта з'яўляецца Назараў.

Апошнія навіны