BE RU EN

У Менску на будоўлі загінуў працоўны

  • 14.10.2017, 10:50

Мужчына сарваўся з вышыні на будпляцоўцы.

Працоўны загінуў на будпляцоўцы ў Менску, паведамілі ў праграме "Сталічныя падрабязнасці" тэлеканала СТВ. Інцыдэнт адбыўся 13 кастрычніка блізу 11-й. На адной з будпляцовак на вул. Мяснікова з вышыні сарваўся страхар.

На месца здарэння прыбыла хуткая, аднак выратаваць працоўнага не атрымалася.

Паводле словаў медыкаў, траўма мужчыны была несумяшчальная з жыццём.

Усе абставіны гібелі цяпер высвятляюць у следчым камітэце.

Апошнія навіны