BE RU EN

Стары замак у Горадні зноў стане палацам Стэфана Баторыя

  • 13.10.2017, 21:46

З'явіліся падрабязнасці рэканструкцыі Старога замка ў Горадні.

У Горадні працягваецца рэстаўрацыя і прыстасаванне пад гісторыка-археалагічны музей комплексу Старога замка. Пра гэта гаворыцца ў пашпарце аб'екта, паведамляе «Радыё Свабода».

Цяпер ідзе падрыхтоўчы перыяд. На дзядзінцы спілавалі некалькі дрэў, знялі трактарам асфальт. Расчысцілі месца для працы археолагаў.

Уязная брама больш за два гады стаіць з абадранай тынкоўкай. Увесну плануюць зняць дах, верхнюю частку брамы разбяруць. Каб працы маглі праходзіць, справа ад каменнага моста пабудуюць часовы, праз які можна будзе трапіць на тэрыторыю замка.

Згодна з праектам цяперашні замак мяркуецца перабудаваць у палац часоў караля Стэфана Баторыя.

Апошнія навіны