BE RU EN

Беларусы сабралі амаль 9 тысяч подпісаў за адстаўку міністра абароны

  • 13.10.2017, 12:24

Людзі актыўна дамагаюцца адстаўкі Раўкова.

Амаль дзевяць тысяч подпісаў сабрана за адстаўку міністра абароны Беларусі Андрэя Раўкова пасля загубы жаўнера ў вайсковай частцы пад Барысавам.

Ініцыятарамі збору подпісаў на онлайн-пляцоўцы Zvarot.by выступілі гомельскія праваабаронцы, якія запатрабавалі таксама ўважлівага расследавання распачатай крымінальнай справы паводле факту выяўлення павешаным у вучэбнай частцы ў Печах радавога жаўнера Аляксандра Коржыча.

«Гэты абуральны выпадак з'яўляецца чарговым пацвярджэннем той практыкі, калі нестатутныя стасункі ва ўзброеных сілах у належнай меры не спыняюцца службовымі асобамі вайсковых частак», - гаворыцца ў заяве.

Нагадаем, 3 кастрычніка, набраны 18 траўня на службу жаўнер тэрміновай службы 21-гадовы пінчук Аляксандр Коржыч быў знойдзены павешаным у падвале вайсковай часткі. Паводле інфармацыі ягоных блізкіх, хлопец быў знойдзены са звязанымі нагамі і футболкай на галаве.

Паводле факту загубы жаўнера Следчым камітэтам Беларусі распачатая крымінальная справа «паводле прыкмет складу злачынства, прадугледжанага ч 3 арт 443 (парушэнне статутных правілаў узаемадачыненняў паміж асобамі, на якіх распаўсюджваецца статус жаўнера, пры адсутнасці стасункаў падпарадкаванасці, што пацягнула цяжкія наступствы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь».

Апошнія навіны