BE RU EN

Курс біткоіна ўстанавіў новы рэкорд

  • 13.10.2017, 11:29

Кошт крыптавалюты падчас таргоў паднімаўся да $5856,1.

Курс біткоіна, які ў чацвер пераадолеў адзнаку $5000, у пятніцу падскочыў да новага рэкорду, піша газета Financial Times, паведамляе interfax.ru.

Паводле звестак coindesk.com, кошт крыптавалюты падчас таргоў паднімаўся да $5856,1.

Да 10:30 паводле беларускага часу курс біткоіна складаў $5530, што на 1,7% вышэй за ўзровень закрыцця рынку ў чацвер.

Кошт біткоіна, набліжалася да $5000 у пачатку верасня, да сярэдзіны мінулага месяца апусціўся ніжэй за $3000 на фоне ўзмацнення жорсткасці рэгулявання рынку крыптавалют у Кітаі.

Апошнія навіны