BE RU EN

«Народ усё адно выйдзе на пратэст!»

  • 13.10.2017, 10:45

Сёння а 8 раніцы быў затрыманы каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

Пра гэта паведаміў Charter97.org актывіст «Еўрапейскай Беларусі» Леанід Кулакоў.

«Максім Вінярскі разам са сваёй сястрой выйшлі выгульваць сабаку. З розных бакоў наляцела чатыры міліцыянты, двое былі ў цывільным адзенні, два ў форме.

Выставілі прэтэнзіі, чаму сабака без намордніка і на кароткім ланцужку. Без усякай нагоды яго павезлі. Відавочна, сёння яго будуць судзіць у Маскоўскім судзе за тое, што шчанюк быў без намордніка. Цяпер праходзяць арышты лідараў апазіцыі і актывістаў перад 21 кастрычніка. Але ў мяне такое адчуванне, што народ самастойна выйдзе на акцыі пратэсту, за годны заробак і супраць збяднення і пабораў!», - упэўнены Леанід Кулакоў.

Апошнія навіны