BE RU EN

Падобны да Пуціна: у Аўстраліі заўважылі кенгуру-пазёра з голым торсам

  • 12.10.2017, 17:40

Аўстралійскі фатограф зняў «двайніка» прэзідэнта РФ.

Джэксан Вінсэнт выгульваў свайго сабаку і выпадкова ўбачыў кенгуру.

Амаль 2-метровая жывёліна вагой прыблізна 100 кілаграмаў купалася ў вадаёме і пазавала, нібы чалавек, паведамляе Buzzfeed.com.

Інтэрнэт-карыстальнікі адразу ж адзначылі частковае вонкавае падабенства жывёліны з Уладзімірам Пуціным.

Прэзідэнт Расеі таксама любіць пазаваць, купаючыся ў рацэ.

Апошнія навіны