BE RU EN

Мікалай Статкевіч: Падымемся і выкінем іх прэч!

  • 12.10.2017, 17:27

Лідар БНК заклікаў беларусаў бараніць права на свабоднае і годнае жыццё.

«Гэтая пачвара ўважае беларусаў за бараноў, ні на што не здольных без пастухоў. Таму перад акцыямі пратэсту арыштоўвае дзясятку адных і тых жа лідараў і самых смелых актывістаў. Спадзяецца, што без іх масавы пратэст, якога ён так баіцца, лясне. Але беларусы не бараны. Мы давялі гэта за час сваёй гісторыі шматкроць. Падымаліся і выкідалі прэч чарцей, значна страшнейшых за гэтага дробнага д’ябла. Давядзем і цяпер.

21 кастрычніка а 14.00 - на Кастрычніцкую плошчу Менску.

Улада - народу!

Жыве Беларусь!», - напісаў адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Мікалай Статкевіч.

Апошнія навіны