BE RU EN

У Нямеччыне абвясцілі канчатковыя вынікі выбараў у бундэстаг

  • 12.10.2017, 16:13

У нямецкім парламенце будзе рэкордная за ўсю гісторыю колькасць дэпутатаў.

Федэральны ўпаўнаважаны ў правядзенні выбараў Дытэр Зарайтэр (Dieter Sarreither) у чацвер, 12 кастрычніка, абвясціў афіцыйныя вынікі выбараў у нямецкі бундэстаг. Паводле канчатковых звестак, галасы выбарцаў размеркаваліся наступным чынам, паведамляе "Нямецкая хваля".

За блок Хрысціянска-дэмакратычнай уніі (ХДУ) і Хрысціянска-сацыяльнай уніі (ХСУ) прагаласавалі 32,9 адсока выбарцаў, што на 8,6 адсоткаў менш у параўнанні з папярэднімі выбарамі ў 2013 годзе. Сацыял-дэмакратычная партыя Нямеччыны (СДПН) атрымала 20,5% (мінус 5,2% у параўнанні з мінулымі выбарамі), Свабодная дэмакратычная партыя (СвДП) набрала 10,7% (плюс 5,9%) правапапулісцкая "Альтэрнатыва для Нямеччыны" (АдН) - 12,6% (плюс 7,9%), Левая партыя - 9,2% (плюс 0,6%) і партыя "Унія-90"/"зялёныя" - 8,9% (плюс 0, 5%). Астатнія партыі ў суме набралі 5 адсоткаў галасоў (у 2013-м - 6,2 адсотка).

Размеркаванне месцаў у бундэстагу

У выніку выбараў блок ХДУ/ХСУ атрымае ў бундэстагу новага склікання 246 месцаў, СДПН можа разлічваць на 153 мандата, АДН - на 94.80 дэпутацкіх партфеляў дастануцца лібералам з СвДП, на дзель "зялёных" прыпадзе 67 месцаў, левыя атрымаюць 69 мандатаў. У выніку фракцыйнай і партыйных спрэчак фактычная колькасць фракцыі АдН у бундэстагу будзе ніжэйшай.

Удзел у выбарах узялі 76,2 адсотка выбарцаў, што на 4,7 адсотка больш у параўнанні з выбарамі ў бундэстаг 2013 года. 1,0 адсотак галасоў быў несапраўдным.

Агульная колькасць дэпутатаў нямецкага парламента складзе 709 чалавек. Гэта максімальная колькасць парламентарыяў за ўсю гісторыю існавання бундэстага.

Апошнія навіны