BE RU EN

Курс біткойна пабіў чарговы рэкорд

  • 12.10.2017, 15:37

Крыптавалюта ўпершыню пераадолела адзнаку $ 5100.

Біткойн аднавіў рост і паставіў новы рэкорд. 12 кастрычніка біткойн упершыню пераадолеў адзнаку $ 5100, піша сайт liga.net.

Агулам курс біткойна вырас на 7,1%, да $ 5170.

На пачатку верасня біткойн ужо ненадоўга ўзнімаўся вышэй за $ 5000.

Як паведамлялася, 1 жніўня сетка біткойна падзялілася на дзве валюты, так з'явіўся Bitcoin Cash.

Распрацоўшчыкі Bitcoin Gold мерацца стварыць уласную крыптавалюту шляхам форка ад блокчэйна біткойна паводле аналогіі з узнікненнем Bitcoin Cash. Распрацоўшчыкі Bitcoin Gold робяць стаўку на дэцэнтралізаваны майнінг.

Апошнія навіны