BE RU EN

Польшча рыхтуе кампенсацыі за экспрапрыяваную камуністамі ўласнасць

  • 12.10.2017, 9:42

Былыя ўласнікі атрымаюць 20 адсоткаў ад кошту нацыяналізаванай маёмасці.

Польскі ўрад мае намер сплаціць шкоду ўласнікам, чыя нерухомасць была канфіскаваная камуністычнай уладай краіны пасля Другой сусветнай вайны. Адпаведны законапраект прадставіў у сераду, 11 кастрычніка, віцэ-міністр юстыцыі Польшчы Патрык Які, паведамляе Нямецкая хваля.

Як паведамляе агенцтва AFP, гаворка ідзе аб выплаце кампенсацый наўзамен нацыяналізаванай нерухомасці. Былыя ўласнікі павінны атрымаць 20 адсоткаў кошту страчанай маёмасці. У рамках гэтага ж законапраекта кампенсацыі змогуць атрымаць і спадчыннікі грамадзян краіны, якія страцілі свае дамы і надзелы яшчэ да 1945 года, сярод іншых і габрэі, якіх пераследвалі нацысты.

"Немагчыма ўрэгуляваць усе страты з часоў Другой сусветнай вайны, асабліва пасля столькіх гадоў", - заявіў віцэ-міністр. Аднак, на ягоную думку, польская дзяржава павінна кампенсаваць грамадзянам іх маёмасць "канфіскаваную камуністамі". Акрамя таго, мэта праекта павінна дапамагчы "інвестыцыям у гарадах", растлумачыў Які.

Паводле звестак асацыяцыі былых уласнікаў, кошт нацыяналізаванай прыватнай уласнасці ў Польшчы ацэньваецца прыкладна на 15 млрд еўраў. Пры гэтым многія зямельныя надзелы выведзеныя з абарачэння, бо іх прававы статус не высветлены дагэтуль.

Апошнія навіны