BE RU EN

Экс-капітан нацыянальнай каманды Беларусі можа стаць трэнерам «Юнацтва»

  • 11.10.2017, 18:43

Аляксей Калюжны абмяркоўвае варыянты працы як з асноўным складам у штабе Захарава, так і з моладдзю.

Былы капітан нацыянальнай каманды Беларусі Аляксей Калюжны можа стаць трэнерам менскага «Юнацтва». Аб гэтым паведамляе tut.by.

Калюжны скончыў сваю 20-гадовую кар'еру ў нацыянальнай камандзе летась пасля чэмпіянату свету ў Расеі, на якім ён атрымаў сур'ёзную траўму. На клубным узроўні форвард выступаў за маскоўскае і менскае «Дынама», «Нафтахімік», магнітагорскі «Металург», «Северсталь», «Авангард» і «Лакаматыў». У 2004 годзе стаў чэмпіёнам Беларусі ў складзе «Юнацтва».

У 2010 і 2015 гадах Аляксей Калюжны называўся найлепшым хакеістам краіны.

Раней ягоная кандыдатура разглядалася ў якасці генмэнэджара нацыянальнай каманды Беларусі, але да згоды бакі пакуль не прыйшлі, таму Калюжны пачаў разглядаць і іншыя прапановы.

Спартовы дырэктар «Юнацтва» Аляксей Торбін пацвердзіў зацікаўленасць клуба, адзначыўшы, што абмяркоўваюцца варыянты працы як з асноўным складам у штабе Міхаіла Захарава, так і з моладдзю.

Апошнія навіны