BE RU EN

Арыштаваны каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Яўген Афнагель

  • 11.10.2017, 14:07

Палітыка таемна ад сваякоў і калег даставілі на Акрэсціна.

У Менску затрыманы каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейскай Беларусі» і адзін з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Яўген Афнагель. Пра гэта сайту Charter97.org паведамілі сваякі палітыка.

Ім патэлефанавалі з РАУС Маскоўскага раёна Менска і паведамілі, што Яўген Афнагель затрыманы і адпраўлены ў ЦІП на Акрэсціна, каб адбываць 15 дзён адміністратыўнага арышту за ўдзел у Акцыі папярэджанні 8 верасня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Апошнія навіны