BE RU EN

Студэнт БДУ памёр па дарозе ў дэканат

  • 9.01.2017, 17:43

У БДУ памёр студэнт факультэта радыёфізікі і кампутарных тэхналогій.

Яму стала дрэнна па дарозе ў дэканат.

Пра гэта «Еўрарадыё» распавялі ў адміністрацыі факультэта.

«Гэта была пятніца, ён ішоў у дэканат браць накіраванне на залік, зайшоў у памяшканне, яму стала дрэнна па дарозе у адзін з карпусоў. Гэта заўважылі вахцёры, спрабавалі дапамагчы. Потым выклікалі хуткую дапамогу, затым рэанімацыю. Цяпер чакаем высноў з лякарні», - распавёў супрацоўнік адміністрацыі.

Студэнт вучыўся на 4 курсе, са слоў ягоных аднакурснікаў, у хлопца былі праблемы са здароўем. Раней ён меў інваліднасць, але потым яе знялі. Ён быў са Случчыны.

Апошнія навіны