Актывістка БНФ дамаглася скасавання незаконнага штрафу
- 9.01.2017, 16:55
Суд скасаваў штраф у 500 даляраў, накладзены пасля заканчэння леташняй выбарчай кампаніі.
Аб гэтым партыя БНФ паведаміла ў Facebook.
«Сёння суд Суд Пухавіцкага раёна скасаваў адміністрацыйны штраф, накладзены на сяброўку Партыі БНФ Наталлю Ільініч пасля заканчэння леташняй выбарчай кампаніі», — сказана ў паведамленні.
Нагадаем, 6 ліпеня Наталля Ільініч падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы для збору подпісаў для вылучэння кандыдатам у дэпутаты «палаты прадстаўнікоў». А ўжо 9 ліпеня начальнік ДАІ РАУС Пухавіцкага раёна вынес пастанову, згодна з якой Наталля Ільініч прызнаная вінаватай у адміністрацыйным правапарушэнні паводле артыкула 18:23 Каап «Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам».