BE RU EN

На Калядную службу Лукашэнка прыехаў разам з Колем і невядомай жанчынай

  • 9.01.2017, 14:52

7 студзеня дыктатар ў кампаніі невядомай асобы наведаў Свята-Духаў кафедральны сабор у Менску.

Дыктатар прыбыў на службу на сваім «Мерсэдэсе». Ён сядзеў на заднім сядзенні і выйшаў праз правыя дзверы. А з левых дзвярэй спачатку выйшаў ягоны малодшы сын Мікалай, а потым ― невядомая жанчына ў хустачцы. Магчыма, яна сядзела ў машыне паміж Лукашэнкам і ягоным малодшым сынам, паведамляе «Еўрарадыё».

«Няўжо ў беларусаў нарэшце з'явілася «першая лэдзі»? У афіцыйных хроніках загадкавая жанчына не згадваецца», - задаюцца пытаннем журналісты.

У навінах на канале «Беларусь 1» сказалі, што Свята-Духаў сабор наведалі «Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем». Іншыя крыніцы наогул не ўтрымліваюць кадраў прыбыцця дыктатарскага картэжу да храма.

Нагадаем, што апошнім разам у асяроддзі жанчын, якія не ўваходзяць у афіцыйны пратакол, Лукашэнка быў у фінале «Міс Беларусь-2016» у чэрвені мінулага года. За фіналам конкурсу «Міс Беларусь» дыктатар назіраў у кампаніі прыгожых дзяўчат.

Апошнія навіны