BE RU EN

Бойка менчука з дываном набрала мільён праглядаў на YouTube

  • 9.01.2017, 11:15

Паводле легенды, відэа зняла мянчанка, а галоўным героем стаў сусед, які адпрацоўвае прыёмы адзінаборстваў на згорнутым дыване.

Набіраючы папулярнасць у сацыяльных сетках ролік аказаўся прадукцыяй агенцтва, якое займаецца стварэннем вірусных відэа.

Відэаролік з менчуком, што меў двубой з дываном, за тры дні на сэрвісе YouTube сабраў мільён праглядаў.

Паводле легенды відэа, яго зняла мянчанка, а галоўным героем стаў сусед, які адпрацоўвае прыёмы адзінаборстваў на згорнутым дыване.

У мінулыя выхадныя ролік стаў інтэрнэт-хітом і да раніцы панядзелка YouTube сабраў амаль мільён праглядаў. Большасці інтэрнэт-карыстальнікаў відэа спадабалася – многія спаборнічалі ў дасціпнасці ў каментарах і дзяліліся запісам на сваіх старонках у сацыяльных сетках.

Пры гэтым некаторыя заяўлялі: ролік пастановачны. Пазней у апісанні да відэа з'явілася інфармацыя – відэа стварыла фірма прасоўвання вірусных ролікаў.

Апошнія навіны