BE RU EN

На дарозе пад Шчучынам замерз 57-гадовы мужчына

  • 9.01.2017, 9:42

Замерзлы мужчына стаў пятай ахвярай небывалых маразоў, якія ўсталяваліся ў Беларусі.

На дарозе ў Шчучынскім раёне, было знойдзена цела мужчыны. Пра гэта паведамляе прэс-служба МНС.

Паведамленне пра тое, што на дарозе Шчучын — Дэмбрава, паблізу вёскі Доўгае ў Шчучынскім раёне, было знойдзена цела, паступіла выратавальнікам 8 студзеня а 10.37.

Загінулым аказаўся 57-гадовы мужчына.

Паводле вынікаў папярэдняй экспертызы смерць наступіла ў выніку агульнага пераахаладжэння.

Раней паведамлялася, што ў выніку моцных маразоў з 1 да 9 студзеня загінулі тры чалавекі, у Менскай вобласці і 7 студзеня адзін чалавек у Бабруйску (Магілёўскай).

Апошнія навіны