BE RU EN

Папа Францыск маліўся за тых, хто пакутуе ад холаду

  • 8.01.2017, 20:45

Папа рымскі папрасіў вернікаў дапамагаць тым, хто замярзае ў халады, а таксама маліцца за іх.

Папа рымскі Францыск заклікаў вернікаў, прысутных на плошчы Св. Пятра ў Ватыкане, маліцца разам з ім за тых, хто «без прытулку пакутуе ў гэтыя дні ад холаду», паведамляе radiopolsha.pl.

Падчас традыцыйнай нядзельнай малітвы Анёл Панскі папа выказаў надзею, што Госпад не толькі дапаможа тым, хто замярзае ў халады, але і сагрэе «сэрцы чалавечыя».

У суботу папа Францыск загадаў трымаць адкрытымі прытулкі для бяздомных паблізу Ватыкана круглыя суткі, бясплатна раздаваць ежу і цёплую вопратку.

Апошнія навіны