BE RU EN

«Ідуць каляднікі Партызанскага раёна, за імі – КамАЗы»

  • 8.01.2017, 11:06

Лідар гурту «Палац» параіў чыноўнікам, як калядаваць у Менску.

Як калядаваць у горадзе, лідар гурту «Палац» Алег Хаменка параіў у эфіры тэлеканала «Белсат».

«Замест «ідуць працоўныя Ленінскага раёна» павінна быць: «ідуць каляднікі Партызанскага раёна, КамАЗы, МАЗы, каза так-о-га памеру, за ёй дырэктар завода прэпаратаў якіх-небудзь у выглядзе Цара [...] вось такія рэчы праходзяць на галоўным праспекце горада», – пажартаваў Алег Хаменка ў адказ на пытанне вядоўцы Міры Шульц, як святкаваць Каляды ў горадзе.

Лідар гурту «Vuraj» Сяргей Доўгушаў, які таксама завітаў у студыю, параіў паставіць на стол куццю і бабку. У студыі тэлеканала музыкі прэзентавалі песню «І дождж ідзе».

Апошнія навіны