BE RU EN

Менскае «Дынама» саступіла маскоўскаму ЦСКА

  • 7.01.2017, 21:48

Гэта другая запар параза «зуброў» у чэмпіянаце КХЛ.

Менскае «Дынама» саступіла дома маскоўскаму ЦСКА ў матчы Кантынентальнай хакейнай лігі - 1:3 (1:0, 0:2, 0:1), піша tut.by.

Менчукі ўпэўнена пачалі матч, павялі ў ліку пасля шайбы Аляксандра Паўловіча, але не здолелі стрымаць націск гасцей.

У сярэдзіне другога перыяду на працягу 25 сэкундаў вызначыліся Кірыл Пятроў і Іван Цялегін, які скарыстаўся памылкай Бэна Скрывэнса. А ў канцы сустрэчы Максім Мамчын усталяваў канчатковы лік - 1:3.

«Дынама-Мінск»: Скрывэнс (Лаланд); Лісавец - Шынкевіч, Камароў - Волкаў - Карабанаў; Граньяні - Корабаў, Паўловіч (К) - Палушай - Пэтэрсан; Гатавец - Грабарэнка, Гаўрусёў - Кавыршын (А) - Мацярухін; Кулакоў (А) - Стась - Сцяпанаў; Хенкель.

ЦСКА: Фаст (Сарокін); Блажыеўскі - Кутузаў, Кугрышаў - Папоў - Пятроў; Дзянісаў (К) - Ажыганаў, Плэт - Скот - Муршак (А); Навуменка - Сяргееў, Кузьменка - Светлакоў - Мамчын; Цялегін - Асновін - Андронаў (А); Піўцакін, Варашыла.

ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY
ФОТА: TUT.BY

Апошнія навіны