BE RU EN

Суд дазволіў затрымаць Януковіча і Захарчанку паводле «царкоўнай справы»

  • 7.01.2017, 20:52

Беглы экс-прэзідэнт Украіны і былы міністр МУС незаконна пазбавілі волі сакратара мітрапаліта.

Пячэрскі суд Кіева даў дазвол на затрыманне экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і былога міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанкі паводле справы аб незаконным пазбаўленні волі памочніка старшыня УПЦ Маскоўскага патрыярхату Аляксандра Драбінка, паведамляе сайт nv.ua.

Суд 3 студзеня паводле хадайніцтва следчага Генеральнай пракуратуры дазволіў затрымаць Януковіча, прыняў аналагічную пастанову ў дачыненні да Захарчанкі, а таксама даў дазвол на затрыманне Валерыя Карака - былога начальніка кіеўскай міліцыі.

Следчы ГПУ паведаміў, што падазраваныя хаваюцца ад следства і суда.

На думку следчага, каб пазбегнуць знішчэння довадаў і ўздзеяння на пацярпелых, сведак і экспэртаў падазраваных трэба затрымаць і прывесці ў суд для прызначэння меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Нагадаем, Захарчанка, Януковіч і Карак падазраюцца ў незаконным пазбаўленні волі Аляксандра Драбінкі - асабістага памочніка цяпер нябожчыка Кіраўніка Украінскай праваслаўнай царквы Мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Уладзіміра. Следчыя мяркуюць, што Януковіч і ягонае асяроддзе ціснулі на нябожчыка мітрапаліта, каб прымусіць адрачыся ад пасаду.

Апошнія навіны