BE RU EN

У жаночым манастыры Полацкай епархіі ў ноч на Каляды адбыўся пажар

  • 7.01.2017, 13:40

Кляштару прычыненая сур'ёзная шкода.

Сігнал аб пажары ў дапаможным будынку, які належыць Свята-Панцелеймонаўскаму жаночаму манастыру Полацкай епархіі ў вёсцы Зарач’е Браслаўскага раёна паступіў у пятніцу а 22:17.

Як адзначылі ратавальнікі, у выніку пажару ў будынку знішчаны дах, столевае перакрыцце, пашкоджаныя сцены.

Прычына пажару выясвятляецца.

Учора, нагадаем, у Барысаўскім раёне была забітая настаяцельніца Свята-Ксеніеўскага манастыра.

Апошнія навіны