BE RU EN

Навукоўцы адкапалі найстаражытнейшую бульбу

  • 6.01.2017, 21:44

Археолагі адзначаюць, што раней бульбу вырошчвалі як рыс на багністых мясцовасцях.

Археолагі з універсітэта Саймана Фрэзэра (Ванкувер, Канада) падчас раскопак на тэрыторыі сучаснай Канады знайшлі агракультурны комплекс узростам амаль чатыры тысяч гадоў.

Старажытны агарод размяшчаецца на палях у забалочанай мясцовасці. Там жа навукоўцы раскапалі амаль 3,5 тысячы клубняў «індыйскай» бульбы, якую культывавалі індзейцы Паўднёвай Амерыкі, перадае mir24.tv.

Навукоўцы адзначаюць, што раней бульбу вырошчвалі як рыс – саджалі яе на паніжаных багністых мясцовасцях пад вадой, такім чынам дамагаючыся добрага ўраджаю.

У раёне бульбяных палёў таксама былі знойдзены сельскагаспадарчыя прылады, прызначаныя для вырошчвання культуры і збору ўраджаю.

Апошнія навіны