BE RU EN

Губерніеў: Беларусы, не афішуючы, працуюць над атрыманнем этапу Кубка свету

  • 6.01.2017, 20:02

Расейскі каментатар мяркуе, што Раўбічы хочуць правесці этап Кубка свету замест Цюмені.

Расейскі каментатар Дзмітрый Губерніеў ў эфіры «Матч-ТБ» адзначыў, што з ягонай інфармацыі Раўбічы рыхтуюцца прыняць этап Кубка свету замест Цюмені, паведамляе «Прессбол».

– Беларусы, не афішуючы, усё ж працуюць над тым, каб атрымаць этап замест Цюмені. Было б вельмі добра, калі б атрымалася. Мы б з задавальненнем прыехалі ў Беларусь.

Кантыялахці ўжо заявіў, што знайшоў дадатковае фінансаванне для правядзення этапу, але сярод прэтэндэнтаў застаюцца Раўбічы і Нове-Места. Я б аддаў перавагу Раўбічам, – сказаў Губерніеў.

Апошнія навіны